Па памілаванні вызвалілі адну з заснавальніц руху "Маці 328"

Марына Кісялевіч

Марына Кісялевіч / spring96.org

На волю па памілаванні выйшла адна з заснавальніц руху "Маці 328" Марына Кісялевіч. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала заснавальніца ініцыятывы "Палітвязынка", журналістка Яўгенія Доўгая.

Марыну Кісялевіч затрымалі па абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК). Доўгі час яе трымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, потым перавялі ў СІЗА №1. Вядома, што ў зняволенні жанчыну садзілі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як "схільнай да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а яна абвяшчала галадоўку.

У траўні 2022-на Кісялевіч асудзілі на чатыры гады "хіміі". Судзілі яе, як піша "Наша Ніва", паводле "даносу неабыякавага" па допісах "Вконтакте".

12 красавіка 2024 года суд замяніў ёй "хімію" на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў.

Сын Марыны быў асуджаны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі