Пачаўся збор подпісаў за вуліцу ў Мінску імя Юрыя Зісера
На сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў за вуліцу ў Мінску імя Юрыя Зісера. Бізнесмэн, грамадскі дзеяч, мецэнат, заснавальнік сайта TUT.by 17 траўня памёр у 59 гадоў — рак.
Аўтары петыцыі, якую адправяць у Мінгарвыканкам, лічаць, што Зісер зрабіў "вялізны ўнёсак у захаванне і развіццё беларускай культуры, нацыянальнай ідэі і самаідэнтыфікацыі". Ён не нарадзіўся ў Мінску — у Львове, але значная частка жыцця была звязана з беларускай сталіцай. "Не народжаны ў Беларусі, але — сапраўдны беларус, закаханы ў гэтую зямлю", — так пішуць пра Юрыя Зісера ініцыятары акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.