Мінюст знайшоў у "Тут Бай Медыя" парушэнні ў рыэлтарскай дзейнасці

Мінюст прапанаваў "Тут Бай Медыя" выправіць парушэнні ў сферы рыэлтарскай дзейнасці, перадае БЕЛТА. Па словах чыноўнікаў, "Тут Бай Медыя" займаецца рыэлтарствам без ліцэнзіі. Між тым, карыстальнікам інфармацыйнага рэсурсу пасля афармлення так званай падпіскі на паслугу і выплаты ўзнагароджання кампаніі (ТАА "Блінгбай") даецца інфармацыя пра магчымасць арэнды нерухомай маёмасці.

У Мінюсце кажуць, што тут ёсць усе прыкметы рыэлтарскай дзейнасці: платная пасрэдніцкая дзейнасць і канчатковы вынік — угода з аб'ектамі нерухомай маёмасці.

Чыноўнікі Міністэрства юстыцыі адзначаюць, што прадпрымальніцкая дзейнасці без ліцэнзіі, калі яе наяўнасць абавязковая, вядзе да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Нагадаем, што падчас сёлетняга Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка крытычна выказаўся пра tut.by і яго заснавальніка Юрыя Зісера, якога прапанаваў "нармалізаваць".

Дарэчы, такіх сайтаў, якія даюць магчымасць зняць ці купіць жыллё ў Мінску, ёсць яшчэ некалькі. Некаторыя з іх за грошы таксама даюць магчымасць бачыць новыя аб’явы па арэндзе і продажы жылля.

Лукашэнка пра кантроль яўрэяў, "рускі свет" і баевікоў-беларусаў ва Украіне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі