Пад Лідай затрымалі актывістаў, якія ехалі на прэзентацыю сайта АДС у Гродна

Мікрааўтобус, у якім з Мінску ехалі 9 актывістаў дэмакратычнага руху, у тым ліку рэжысёр Валеры Мазынскі, прэс-сакратар АГП Кацярына Ткачэнка, моладзевы актывіст Франак Вячорка, малады бард Зміцер Казлоўскі, спынілі непадалёк ад Ліды. Дэлегацыя кіравалася ў Гродна на прэзентацыю сайта Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а таксама адкрыццё адразу трох выставаў: фотавыставы "10 год з Аднаго вакна" Андрэя Плясанава, выставы графiкi i лiтаграфiяў "Славутыя асобы Беларусi" Лiлiі i Валянцiна Варэцаў, Змiтра Шапавалава. Прычынай затрымання транспарту міліцыянты назвалі праверку аўтамабіля на бяспечнасць. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Франак Вячорка:

Вячорка: Нібыта, наш аўтамабіль патрапіў ў ДТЗ учора. Мы ж гэта звязваем з тым, што яны плануюць знайсці ў нас друкаваныя матэрыялы да Чарнобыльскага шляху альбо проста сарваць мерапрыемства, запланаванае ў Гродне.

Мікрааўтобус пад наглядам даставілі ў Лідскі РУУС, дзе праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі