Афіцэру КДБ, асуджанаму за зліў размоў пра гібель Бандарэнкі, узмацнілі рэжым

Аляксей Храловіч

Аляксей Храловіч / кадр з прапагандысцкага фільма АНТ

На турэмны рэжым перавялі экс-падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Храловіча асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 16 тысяч рублёў (500 базавых велічыняў) у сакавіку 2022 года. Яго абвінавацілі ў "дзяржаўнай здрадзе" за тое, што ў лістападзе 2020-га перадаў блогеру Сцяпану Пуцілу аўдыязапіс размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Суд над Храловічам па замене рэжыму ўтрымання адбыўся 24 кастрычніка ў Наваполацку. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Хрыпач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі