Падводныя камяні легалізацыі: як іх абмінуць — эфір з Дабравольскай

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Пад ціскам рэпрэсій і пераследу беларусы працягваюць выязджаць з радзімы за мяжу. Найчасцей — у Польшчу. І вельмі часта здараецца так, што загадзя выезд не планаваўся, дакументы не рыхтаваліся і пачынаюцца праблемы праз заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і немагчымасць яго замяніць, ваганні паміж тым, які варыянт легалізацыі ў краіне абраць і ці варта звяртацца па міжнародную дапамогу. А тут яшчэ і “кавідныя палёгкі” заканчваюцца…

Што рабіць, калі ўзнікае неабходнасць замяніць беларускі пашпарт, і што такое “пашпарт падарожніка”? Ці складана легалізавацца ў Польшчы і з якімі праблемамі найбольш сутыкаюцца беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі