Палітуцекача Андрэя Мялешку з дачкой дэпартавалі ў Польшчу

Андрэй Мялешка з дачкой у самалёце

Андрэй Мялешка з дачкой у самалёце / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Журналіста і актывіста беларускай дыяспары Андрэя Мялешку разам з непаўналетняй дачкой дэпартавалі з Грузіі ў Польшчу.

Амаль 20 гадзін Мялешкі правялі ў аэрапорце Кутаісі, сувязі з імі не было. Рэйс, на якім яны мусілі пакінуць Кутаісі, затрымалі на 8 гадзінаў. Папаўзлі чуткі, што яго маглі пасадзіць у самалёт да Мінска. На шчасце, гэта не спраўдзілася.

У Грузіі засталіся жонка і другая дачка Андрэя Мялешкі.

Андрэй Мялешка з сям'ёй жыве ў Грузіі ўжо тры гады. Як расказвала Еўрарадыё, у ноч на 16 верасня ён з дачкой вяртаўся ў Грузію з Польшчы, аднак яго не пусцілі ў краіну. Дачка Мялешкі спярша прайшла пашпартны кантроль, але потым у яе забралі дакументы і вярнулі яе да бацькі. Маці, якая прыбыла ў аэрапорт, не дазволілі забраць дзяўчынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі