Палітвязня Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Ігар Ільяш
Палітвязня Ігара Ільяша абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў. Гэта "дыскрэдытацыя Беларусі" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы.
Суд пачнецца 21 лютага. Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Кацэр).
Жонка Ігара Ільяша — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава (Андрэева). У 2020-м яны выдалі кнігу "Беларускі Данбас". Бахвалава знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. Ёй прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў "дзяржаўнай здрадзе".
Пра затрыманне Ільяша стала вядома ў кастрычніку мінулага года. Сілавікі апублікавалі відэа, дзе журналіст кажа, што раней быў супрацоўнікам тэлеканала "Белсат", а апошнія гады працаваў фрылансерам і даваў інтэрв'ю СМІ, якія лічацца "экстрэмісцкімі фармаваннямі". Сілавікі называлі яго "шпіёнам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.