Стала вядома, за што затрымалі Ігара Ільяша
За што затрымалі Ігара Ільяша
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал выклаў "пакаяльнае" відэа з журналістам Ігарам Ільяшом. Ён — муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай.
Сілавікі сцвярджаюць, што ён "разам з жонкай займаўся спрыяннем экстрэмісцкім фарміраванням і зборам звестак для замежных разведак".
У гэтым відэа Ільяш кажа, што больш за тры гады (з траўня 2018 да ліпеня 2021) "з'яўляўся кадравым супрацоўнікам" тэлеканала "Белсат", а пазней стаў журналістам-фрылансерам і даваў інтэрв'ю медыя, якія былі прызнаныя "экстрэмісцкімі фарміраваннямі".
Таксама ён расказаў, што даваў каментары ўкраінскім журналістам пра магчымы ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.