Палітвязню Мікалаю Статкевічу споўнілася 68 гадоў

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч / sb.by

12 жніўня палітвязню Мікалаю Статкевічу споўнілася 68 гадоў. Палітык знаходзіцца за кратамі пяты год. Ён у ізаляцыі. З лютага 2023-га яго сваякі не атрымалі ніводнай весткі.

Статкевіч — падпалкоўнік запасу, былы кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га (спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа), а асудзілі ў снежні 2021-га — на 14 гадоў зняволення за "арганізацыю масавых беспарадкаў" (праходзіў па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім). З чэрвеня 2022 года палітвязень знаходзіцца ў калоніі № 13 у Глыбокім у вельмі цяжкіх умовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі