Памёр бацька беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча

Віктар Статкевіч

Віктар Статкевіч / svaboda.org

Памёр бацька беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, паведаміла ў Facebook Марына Адамовіч. Віктара Паўлавіча Статкевіча не стала 19 сакавіка. У студзені яму споўнілася 97 гадоў. Ён жыў у Баранавічах.

Ад Мікалая Статкевіча няма ніякай інфармацыі ўжо больш за 400 дзён. Палітвязню 67 гадоў. Ён — падпалкоўнік запасу, былы кіраўнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га, ад таго часу ён за кратамі. У снежні 2021-га яго асудзілі на 14 гадоў зняволення за "арганізацыю масавых беспарадкаў" (праходзіў па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім). З чэрвеня 2022 года знаходзіцца ў калоніі № 13 у Глыбокім у вельмі цяжкіх умовах.

Памёр бацька беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча
Віктар Статкевіч / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі