Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
14 снежня ў Гомельскім СІЗА былі абвешчаныя прысуды па "справе Ціханоўскага".
Фігуранты працэсу атрымалі велізарныя тэрміны: Сяргей Ціханоўскі — 18 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч — 14 гадоў асаблівага рэжыму, Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч — па 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў — па 16 гадоў узмоцненага рэжыму.
На маёмасць і грошы фігурантаў справы накладзены арышт, бо ім налічылі шкоду на суму больш за 2,5 мільёна рублёў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме. З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошванні.
Усе фігуранты справы былі затрыманыя ў траўні-чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.