Парламенцкія выбары могуць прайсці ў Беларусі ў верасні

Парламенцкія выбары могуць прайсці ў Беларусі ў верасні

Парламенцкія выбары могуць прайсці ў Беларусі ў верасні. Пра гэта заявіў 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас новых кадравых прызначэнняў. На думку кіраўніка краіны, парламент павінен граць больш заўважную ролю ў грамадстве, каб людзі бачылі працу тых, каго яны выбіраюць, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў павінны адбыцца не пазней за 11 верасня, а прызначыць іх павінны да 10 чэрвеня. Гэта будзе пятая выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў. Раней дэпутатаў у яе выбіралі ў 2000, 2004, 2008 і 2012 годзе. Склад першага склікання ў 1996 годзе не выбіраўся народам, а быў сфармаваны з дэпутатаў распушчанага Вярхоўнага Савета, якія падтрымалі Аляксандра Лукашэнку.

Дэпутаты выбіраюцца па мажарытарнай сістэме у 110 акругах. Тэрмін паўнамоцтваў для “народных абраннікаў” складае 4 гады. Стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа грамадзянін Беларусі, якому споўніўся 21 год.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі