Пашпарт ніхто не прасіў: расіянка ўладковалася касірам, забірала грошы і знікала
У Гомелі грамадзянка Расіі двойчы ўладкоўвалася касірам у краму. У абодвух выпадках на наступны дзень пасля атрымання працы яе садзілі на касу. Напрыканцы працоўнага дня жанчына забірала з касы ўсе грошы і знікала. Пра гэта піша выданне "Белка" са спасылкай на пракуратуру Гомеля.
Пры ўладкаванні абодва разы жанчына называла несапраўднае імя, якое друкавалі на бэйджах.
"Паміж працаўладкаваннем у першай і другай сеткавых крамах абвінавачаная пачакала два тыдні. На момант затрымання ад выкрадзеных сродкаў — каля 3 тысяч рублёў — яна ўжо паспела пазбавіцца: першую частку выдаткавала на асабістыя патрэбы, другую выкінула перад затрыманнем", — распавялі ў пракуратуры.
Сваю віну жанчына прызнала цалкам, але заявіла, што на злачынства яе натхнілі папушчальніцтва наймальнікаў і адчуванне безпакаранасці — пры працаўладкаванні ў яе ні разу не папрасілі пашпарт!
Расіянцы прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "Крадзеж". Ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.