Пасля "сутак" у Гомелі звольнілі яшчэ аднаго кіраўніка дзяржпрафсаюза
Аляксандр Балошка
У Гомелі яшчэ аднаго лідара праўладнага прафсаюза звольнілі пасля "сутак", піша "Флагшток". Гэта старшыні прафсаюза "Белпрафмаш" Аляксандр Балошка.
Журналісты даведаліся, што ў 2023-м мужчына быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У прафсаюзе сакратар паведаміла, што Балошка ў іх больш не працуе. Пры гэтым яна пацвердзіла, што ён выйшаў на волю. Фатаздымак Балошкі ў снежні знік з сайта абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
У базе "Вясны" журналісты знайшлі звесткі пра суд над функцыянерам: яго судзілі паводле артыкула 19.11 КаАП ("распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць").
Раней паведамлялася, што з Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў пасля затрымання "за экстрэмізм" звольнілі старшыню банкаўскага прафсаюза Таццяну Хацкову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.