Пазбавілі пасады кіраўніцу праўладнага прафсаюза, затрыманую за "экстрэмізм"

Таццяна Хацкова (у цэнтры)

Таццяна Хацкова (у цэнтры) / bankprofgomel.by

Таццяна Хацкова больш не займае пасаду кіраўніцы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Яе імя знікла з сайта арганізацыі, а даныя — са старонкі кантактаў, заўважыў "Флагшток".

Мяркуючы па ўсім, праўладны прафсаюз застаўся без кіраўніка.

Раней у прыёмнай прафсаюза і па месцы працы Хацковай адказвалі, нібы старшыня знаходзіцца на бальнічным.

Як паведамлялася раней, Хацковай прысудзілі 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмізму". На яе старонцы ў Фэйсбуку знайшлі спасылку на інтэрнет-групу, якую беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкай". Жанчына заяўляла, быццам губляла тэлефон і спасылку ад яе імя размясціў нехта іншы. Аднак суд ёй не паверыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі