У Гомелі за "экстрэмізм" арыштавалі абласную кіраўніцу праўладнага прафсаюза

Таццяна Хацкова

Таццяна Хацкова / newsgomel.by

У Гомелі за "экстрэмізм у тэлефоне" адправілі пад арышт старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Таццяну Хацкову. У судзе яна казала, што губляла тэлефон, і гэтую "экстрэмісцкую" спасылку на яе старонцы ў Facebook ад яе імя размясціў нехта іншы, паведамляюць праваабаронцы.

Міліцыянеры, якія затрымалі Хацкову, склалі пратакол па артыкуле "Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць". Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. У судзе высветлілася, што абвінавачаная аб згубленым тэлефоне нікуды не паведамляла, а праз нейкі час яго ёй вярнула невядомая асоба. Суддзя Сяргей Кармановіч палічыў, што "якіх-небудзь дакладных звестак, якія падцвярджаюць выбыццё з валодання Хацковай яе мабільнага тэлефона", няма. І прысудзіў жанчыне 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі