За татуіроўку затрымлівалі аўтарку блога пра беларускія вёскі
Ксенія Ерашэнка
За татуіроўку затрымлівалі аўтарку блога пра беларускія вёскі Vёska Life. На відэа сілавікоў Ксенія Ерашэнка паабяцала ад яе пазбавіцца. Яна кажа, што "дэманстравала" татуіроўку ў сацсетках "выпадкова". Відаць, там яе і заўважылі сілавікі.
Эмблема "Чорнае Сонца" пастановай МУС была прызнаная ў Беларусі нацысцкай. Ерашэнка кажа, што гэтага не ведала.
Праваабаронцы мяркуюць, што відэа з Ксеніяй Ерашэнка было запісанае раней, а цяпер яна найхутчэй знаходзіцца на волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.