Пасёлак пад Мінскам застаўся без маршрутак. Што кажуць мясцовыя і "Мінсктранс"

На адным з рэгіянальных кірункаў зніклі маршруткі

На адным з рэгіянальных кірункаў зніклі маршруткі / expressbus.by

Жыхары буйнога пасёлка пад Мінскам адчулі на сабе вынікі барацьбы беларускіх уладаў з "нелегальнымі маршрутчыкамі".

Насельнікі Гарадзішча і суседніх пасёлкаў, размешчаных усяго за некалькі кіламетраў ад МКАД, скардзяцца, што дабірацца да Мінска стала значна складаней: прыватныя маршруткі зніклі. Засталіся толькі дзяржаўныя аўтобусы, якія, паводле іх слоў, ходзяць вельмі рэдка.

Еўрарадыё вырашыла праверыць гэтую інфармацыю, пагутарыла з мясцовымі жыхарамі і апытала дзяржаўных перавозчыкаў.

 

Маршрутак больш няма

Жыхарка Людміла (імя змененае) абураецца: некалькі тыдняў таму паміж Мінскам і Гарадзішчам перасталі хадзіць маршруткі.

Яна расказала, што многім жыхарам цяпер даводзіцца далёка хадзіць ад сваіх дамоў да аўтобуснага прыпынку, а ў пасёлку жыве вельмі шмат людзей. Акрамя гэтага, жыхары вымушаныя выходзіць з дому на 20-30 хвілін раней.

Плюс, відаць, ёсць праблема вярнуцца з Мінска ўвечары. Людміла кажа, што яе суседу даводзіцца ездзіць на машыне, каб забраць сына, хоць раней ён ездзіў на маршрутцы.

Мясцовыя кажуць, што спачатку з'явілася інфармацыя, нібыта маршруткі зніклі толькі на два тыдні, але, здаецца, тэрмін падоўжылі "на няпэўны тэрмін".

 

"Гэта вы называеце "туды рэдка ходзяць аўтобусы"?"

Журналіст Еўрарадыё пад выглядам занепакоенага жыхара аднаго з пасёлкаў, якому стала цяжка дабірацца ва ўніверсітэт, абтэлефанаваў дзяржаўных перавозчыкаў. Але перш чым даведацца ў іх хоць нешта, давялося разабрацца, хто менавіта займаецца перавозкамі ў Гарадзішчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі