Павел Латушка сыходзіць з Каардынацыйнай Рады
Павел Латушка / Еўрарадыё
Павел Латушка сыходзіць з Каардынацыйнай Рады. Пра гэта палітык паведаміў у эфіры Еўрарадыё.
Па словах Латушкі, яго не задавальняе тое, што новае скліканне Каардынацыйнай Рады працуе над зменай стратэгіі "барацьбы з рэжымам Лукашэнкі", якое прадугледжвае магчымы дыялог з афіцыйным Менскам, а таксама абмеркаванне змякчэння санкцый супраць Беларусі.
"Я за тое, каб весці барацьбу. Унутры — гэта падпольны рух. За мяжой — беларуская прота-армія", — заявіў Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.