Перамовы ў Маскве аб пастаўках нафты ў Беларусь не далі выніку
Беларуска-расійскія перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь пакуль не далі выніку і будуць працягнутыя. Пра гэта паведамляе РИА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў расійскай дэлегацыі. "На дадзены момант расійска-беларускія перамовы па выпрацоўцы пагаднення аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь, у тым ліку аб прапанаваных расійскім бокам беспрэцэдэнтна льготных умовах — бязпошлінных пастаўках аб'ёмаў нафты для ўнутранага спажывання рэспублікі, не дасягнулі вынікаў", — сказаў ён.
Паводле яго слоў, гэта звязана "з адсутнасцю неабходных дэрэктываў і паўнамоцтваў у прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь".
Нагадаем, з 2010 года перастае дзейнічаць паніжаючы каэфіцыент на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Нядаўна віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын заявіў, што калі пагадненне з Беларуссю не будзе падпісанае, з 1 студзеня 2010 года пачне дзейнічаць звычайны рэжым паставак энергарэсурсаў у Беларусь, які прадугледжвае выплату 100% мытных пошлін.