Першы медаль Беларусі на Алімпіядзе — "золата" Ганны Гуськовай!

Першы медаль Беларусі на Алімпіядзе — "золата" Ганны Гуськовай!

25-гадовая беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала алімпійскую ўзнагароду ў лыжнай акрабатыцы! Пасля першай спробы, у якой удзельнічалі 12 спартменак, тройка лідараў выглядала наступным чынам: Ганна Гуськова — 94,15, Сю Ментао — 91,00, Ала Цупер — 90,82. У другой спробе ўдзельнічалі 9 спартсменак, Гуськова была 4-й, Цупер — 5-й. У фінальнай спробе ўдзельнічалі 6 фрыстайлістак: па 2 — з Беларусі і Кітая, па 1 — з ЗША і Аўстраліі. На жаль, Цупер падчас прызямлення ўпала і заняла ў выніку чацвёртае месца. Няўдала прызямліліся і яшчэ некалькі саперніц беларусак, і Гуськова, якая небездакорна выканала складаны скачок, заняла першае месца! "Срэбра" і "бронза" — у прадстаўніц Кітая.

Ганна Гуськова займаецца фрыстайлам 18 гадоў. Як піша by.tribuna.com, экстрэмальны від спорту выбралі бацькі спартсменкі, сама яна марыла стаць журналістам ці фатографам. На кантынентальным першынстве Ганна дэбютавала ў 15 гадоў, у 2012-м яна заваявала “срэбра” на юніёрскім чэмпіянаце свету. У Сочы ў 2014-м фрыстайлістка выбыла ў кваліфікацыі з-за падзення. Цяпер Гуськова — лідар беларускай зборнай, праводзіць самы паспяховы сезон у кар’еры (мінулы сезон яна прапусціла пасля сур’ёзнай траўмы) — “срэбра” на этапе Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і перамога на этапе Кубка свету ў Кітаі. 38-гадовая Ала Цупер, якая пасля заваявання “золата” на Алімпіядзе ў Сочы прапусціла тры гады, яшчэ набірае форму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі