Першым лаўрэатам прэміі імя Арсенневай стаў Някляеў

Першым лаўрэатам прэміі імя Арсенневай стаў Някляеў

Першым лаўрэатам прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі стаў Уладзімір Някляеў. Была адзначана яго кніга “Толькі вершы”. Пра гэта паведаміла журы прэміі на сваёй старонцы ў Facebook.

У спісе прэтэндэнтаў было восем прозвішчаў: акрамя Някляева гэта Віктар Жыбуль, Сяргей Прылуцкі, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Юлія Цімафеева. У склад журы ўваходзілі Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт, Ціхан Чарнякевіч.

Наталля Арсеннева (1903 — 1997) — вядомая беларуская паэтка, якая рабіла першыя крокі ў паэзіі ў міжваенны час у Заходняй Беларусі. У пасляваенны час жыла ў ЗША. Аўтарка тэксту рэлігійнага гімна “Магутны Божа”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі