Плат афіцыйна пераходзіць у "Лакаматыў" і рыхтуецца да вяселля

У каментары "Прессболу" ён распавёў, што не толькі перамовы з "Лакаматывам" сталі прычынай адмовы згуляць за зборную Беларусі на нядаўнім турніры ў Швейцарыі. Па словах Плата, яму фізічна вельмі цяжка даўся папярэдні турнір у Аўстрыі. Другой прычынай хакеіст назваў перамовы з яраслаўскім клубам.



А трэці і самы галоўны фактар, кажа Плат, быў у тым, што яму трэба было адлучыцца ў Фінляндыю, каб заручыцца з нявестай. Праўда, спартовец яшчэ не ведае, калі яны з Міяй ажэняцца — магчыма, толькі ў 2015 годзе.



Нягледзячы на пераход у "Лакаматыў" Плат намераны гуляць за беларускую зборную на травеньскім чэмпіянаце свету ў Мінску.



Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі