Полк Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі ЕС

"Каліноўцы" збіраюць рэзерв / t.me/belwarriors/
"Каліноўцы" збіраюць рэзерв / t.me/belwarriors/

Полк Каліноўскага збірае рэзерв на тэрыторыі Еўрасаюза. "Давайце разам рыхтавацца да гадзіны Х!",заклікае прэс-служба падраздзялення.

У заяве адзначаецца, што не мае значэння, у якіх арганізацыях знаходзяцца беларусы і якія маюць палітычныя погляды, перакананняў. "Калі вы разумееце неабходнасць вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнкі і ўсведамляеце, што для гэтага неабходна сіла — падавайце заяўку", — пішуць "каліноўцы". Яны абяцаюць, што жадаючыя "ў найбліжэйшай будучыні" будуць мець магчымасць "атрымаць тактычную і прафесійную ваенную падрыхтоўку ад нашых інструктараў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі