У Варшаве створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі

Часовы мемарыял у Варшаве / t.me/post_rudzik/
Часовы мемарыял у Варшаве / t.me/post_rudzik/

У Варшаве створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі. Беларусы яго арганізавалі на пляцоўцы каля Музея Вольнай Беларусі (Foksal, 11).

Асацыяцыя беларускіх ветэранаў паведамляе, што мемарыял будзе адкрыты з 19-га да 31 траўня (штодзённа з 10.00 да 22.00). Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку Музея.

"Прыходзьце ўшанаваць памяць усіх герояў нашай Бацькаўшчыны, якія аддалі сваё жыццё за ідэю свабоднай Беларусі і Украіны", — заклікаюць ветэраны.

Ва Украіне за час вайны загінулі дзясяткі беларускіх добраахвотнікаў. Полк Каліноўскага паведаміў пра пяць байцоў, якія днямі загінулі ў Бахмуце.

У Варшаве створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі
t.me/post_rudzik/
У Варшаве створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі
t.me/belsat/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі