Польшча, Чэхія, Румынія, Аўстрыя пад вадой: фота

Павадак у Чэхіі

Павадак у Чэхіі / Lidové noviny

У апошнія дні на краіны Цэнтральнай Еўропы абрынуліся моцныя залевы, што выклікала магутныя затапленні ў Румыніі, Малдове, Аўстрыі, Чэхіі і на поўдні Польшчы.

Рэкі выходзяць з берагоў. Вада зрывае масты, залівае дарогі, дамы і цэлыя населеныя пункты. У раёне польскага горада Клодзка загінуў чалавек. Улады краін эвакуююць жыхароў і кідаюць на бітву са стыхіяй усе сілы. Але надвор'е пакуль не моцна абнадзейвае.

Як цяпер выглядае Цэнтральная Еўропа — глядзіце фота.

Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
Павадак у Чэхіі / Lidové noviny
Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
Пражская паліцыя забараніла наведваць набярэжную Влтавы, узровень вады ў якой выклікае трывогу / Lidové noviny
Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
А гэта Вена. Тут пасля ўрагану з берагоў выйшла аднайменная рака і затапіла дамы. У горадзе зачынена заходняя шаша / Kronen Zeitung
Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
Павадак у Румыніі забраў жыцці мінімум чатырох чалавек / Reuters
Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
Дзясяткі тысяч хатніх гаспадарак засталіся без электрычнасці ў Румыніі і Чэхіі, дзе ў найбліжэйшыя дні прагназуецца больш ападкаў. У Польшчы, Славакіі, Венгрыі, на поўдні Германіі і ў некаторых частках Аўстрыі таксама чакаюцца яшчэ больш моцныя дажджы / Reuters
Польша, Чехия, Румыния, Австрия под водой — фото
А гэта Клодзка — горад на паўднёвым захадзе Польшчы. Горад і наваколлі затоплены. Паведамляецца пра праблемы з электрычнасцю. Мясцовыя жыхары засталіся без тэлефоннай сувязі. У Клодзка, як і ў Глухалузах на мяжы з Чэхіяй, сітуацыю называюць крытычнай. У гэты горад пускаюць толькі выратавальныя службы / Gazeta Wyborcza

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі