Патоп у Брэсце: чыноўнікі вінавацяць апалае лісце

Патоп у Брэсце

Патоп у Брэсце / brestcity.com

У суботу ў Брэсце прайшла моцная залева, пасля якой горад, як кажуць мясцовыя жыхары ў сацсетках, ператварыўся ў Венецыю. Найбольш дасталася вуліцы Янкі Купалы і цэнтру ў раёне Гогаля, Савецкай, Пушкінскай.

Але мясцовыя чыноўнікі знайшлі апраўданне патопу. Яны заявілі, што віной усяму — апалае лісце і галінкі дрэў.

"Ліўнёўка працуе ў штатным рэжыме, але часам стыхія прыносіць сюрпрызы. Падчас моцнага дажджу і ветру на дарогу падаюць лісце і галінкі, якія забіваюць рашоткі ліўневай каналізацыі, зніжаючы яе прапускную здольнасць. Гэта таксама робіць свой унёсак у падтапленні", — піша гарвыканкам.

Паведамляецца, што працы па змаганні з наступствамі стыхіі ідуць ва ўзмоцненым рэжыме. А пакуль чыноўнікі раяць аўтамабілістам і пешаходам абыходзіць і аб'язджаць затопленыя месцы.

Потоп в Бресте: чиновники винят опавшие листья
Потоп в Бресте: чиновники винят опавшие листья

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі