Польскага пастара Яраслава Лукасіка дэпартуюць з Беларусі
У Мінску 30 траўня аштрафаваны на 31 тысячу рублёў польскі пастар Яраслаў Лукасік. У пачатку чэрвеня ён будзе дэпартаваны з краіны. На працягу 5 гадоў Лукасік не зможа прыехаць у Беларусь. Пастара
абвінавацілі ў «дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай
бяспецы Рэспубліцы Беларусь у сферы міжканфесійных дачыненняў».
Сам Яраслаў Лукасік лічыць, што рэлігійная дзейнасць не з’яўляецца законнай падставай для анулявання віда на жыхарства».
Нагадаем, 27 траўня Лукасік быў затрыманы пасля набажэнства, якое праводзілася ў прыватным доме пастара адной з пратэстанцкіх цэркваў сталіцы. Яго вызвалілі пасля прыезду ў міліцыю консула Польшчы.
БелаПАН