Працаўнікі чэрвеньскага прадпрыемства ўшанавалі памяць рэпрэсаваных

Каля помніка рэпрэсаваным / t.me/chervenby/
Каля помніка рэпрэсаваным / t.me/chervenby/

Працаўнікі чэрвеньскага прадпрыемства "Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 121" (філіяла "Мінскаблдарбуда") напярэдадні Дня Перамогі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных савецкай уладай. Як піша раённая газета, гэта была не іх ініцыятыва. Помнік ва ўрочышчы Цагельня "замацаваны" за прадпрыемствам. Яго працаўнікі ўсклалі кветкі на "месца масавых расстрэлаў рэпрэсаваных".

26 чэрвеня 1941 года ў Цагельні супрацоўнікі НКУС расстралялі тысячы палітзняволеных з турмаў Мінска і іншых гарадоў. З пачатку 1990-х на ўгодкі трагедыі там праводзіліся акцыі памяці, арганізаваныя беларускімі патрыётамі.

Афіцыйнае ўшанаванне пад чырвона-зялёнымі сцягамі памяці рэпрэсаваных у Беларусі — з'ява рэдкая.

Працаўнікі чэрвеньскага прадпрыемства ўшанавалі памяць рэпрэсаваных
t.me/chervenby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі