Пракаповіча няправільна зразумелі: Падаходны падатак могуць павялічыць
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пятро Пракаповіч заявіў, што такое рашэнне найхутчэй будзе прынятае.
"Усе грошы будуць накіраваны на сям'ю, на падтрымку дзяцей", — цытуе яго словы БЕЛТА.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, як і па пытанні павелічэння падатку на даданую вартасць, прыме Савет міністраў.
Нагадаем, учора БЕЛТА перадала словы Пракаповіча наступным чынам: Падаходны падатак у Беларусі найхутчэй павялічвацца не будзе. Сёння зробленае ўдакладненне.
Нагадаем, раней паведамлялася пра разгляд законапраекта, які прадугледжвае павышэнне падатку на даданую вартасць з 20% да 22% і падаходнага падатку з 12% да 13%.
Фота — bymedia.net