Пракоп'еў: трэба сфармаваць нацыянальна-вызваленчую армію Беларусі

Пракоп'еў: трэба сфармаваць нацыянальна-вызваленчую армію Беларусі

Прадстаўнік беларускага палка "Пагоня" Вадзім Пракоп'еў выступіў з чарговым відэазваротам. Ён падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца найлепшым месцам для фармавання нацыянальна-вызваленчай арміі Беларусі. Першы этап па стварэнні палка "Пагоня" Пракоп'еў лічыць паспяховым.

"Мы змаглі пабудаваць кампактную, эфектыўную арганізацыю, гатовую да маштабавання, — кажа ён. — У гэтай арганізацыі выбудавана выведка і контрвыведка, прысутнічае лёгкая пяхота, спецназ, ваенныя медыкі, а таксама свае кіберпадраздзяленні. Акрамя таго, фармуецца група па аэравыведцы. Вельмі важна адзначыць, што наяўнасць былых афіцэраў арміі РБ у нашых шэрагах гарантуе нам прыхільнікаў сярод іх нядаўніх таварышаў па службе. Калі дадаць да гэтага магчымасці транзітнай базы і інструктарскі патэнцыял, то мы ў стане сфармаваць і навучыць буйное апалчэнне ў Вільні і Варшаве. І вырасці ў значную сілу, здольную выпускаць салдат, сяржантаў і афіцэраў для арміі вызвалення Беларусі".

Вадзім Пракоп'еў спадзяецца, што "Пагоня" для яе "маштабавання ў паўнавартасны полк" атрымае падтрымку з боку заходніх саюнікаў, вядуцца адпаведныя перамовы. А да таго часу просіць беларусаў аказаць ёй дапамогу.

Пракоп'еў заявіў і пра "неабходнасць палітычнай волі". "Каб ва Украіне з намі размаўлялі на роўных, нам давядзецца змяніць структуру і сутнасць нашага палітычнага лідарства", — адзначыў ён.

Беларускі полк "Пагоня" вясной 2022-га быў створаны ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны. Яго ўдзельнікі прайшлі інтэнсіўнае навучанне. Першыя групы байцоў ужо падпісалі кантракты з Узброенымі сіламі Украіны. Напрыклад, у канцы чэрвеня 20 беларускіх спецназаўцаў прынялі прысягу ва ўкраінскай 1-й асобнай брыгадзе спецпрызначэння імя Багуна.

Пракоп'еў: трэба сфармаваць нацыянальна-вызваленчую армію Беларусі
Структура палка "Пагоня"
Пракоп'еў: трэба сфармаваць нацыянальна-вызваленчую армію Беларусі
Байцы "Пагоні" / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі