Полк "Пагоня" ваюе ва Украіне за свабоду Беларусі: стрым з Вадзімам Пракоп'евым
Учора стала вядома, што беларусы стварылі ва Украіне полк "Пагоня". Якое месца ён зойме ў структуры войскаў, што супраціўляюцца расійскаму ўварванню? Як праходзіць падрыхтоўка добраахвотнікаў пад расійскімі абстрэламі? Чаму новы полк створаны і працуе асобна ад батальёна імя Кастуся Каліноўскага? З якім стаўленнем украінцаў даводзіцца сутыкацца там, на месцы, дзе ідзе вайна? Што залежыць ад перамоваў Пуціна і Зяленскага і якія вынікі ўвогуле можа прынесці гэтая вайна акрамя смерцяў і разбурэнняў?
Пра гэта мы размаўляем з Вадзімам Пракоп'евым. Да 2020 года — топавы мінскі рэстаратар. Пасля выбараў-2020 — голас пераменаў з ютуб-канала "Радыё Гаага". Цяпер — адзін з байцоў палка "Пагоня".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.