"Прамую лінію" правядзе намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч
У сераду раніцай ён наведае рэдакцыю газеты "Рэспубліка".
Як мяркуецца, віцэ-прэм'ер распавядзе пра прычыны ўзнікнення сёлетніх праблемаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ды спыніцца на прагнозах на наступны год. "Рэспубліка" называе Пятра Пракаповіча "адным з галоўных эканамістаў краіны". Нагадаем, у 1998-2011 гадах Пракаповіч кіраваў Нацыянальным банкам Беларусі.
"Прамая лінія" будзе праходзіць 11 верасня з 10-й да 11-й гадзіны. Пытанні Пракаповічу можна будзе задаць па тэлефоне (8-017) 287-16-18.
Фота — bymedia.net