Прапагандыстка паскардзілася, што ў замок яе дзвярэй нехта наліў клей

Дар'я Рачко

Дар'я Рачко / фота з яе старонкі ў Інстаграме

Беларуская дзяржпрапагандыстка Дар'я Рачко не змагла ўначы трапіць у кватэру. У замок чамусьці было немагчыма ўставіць ключ. Пра гэта, як заўважыла "Наша Ніва", дзяўчына распавяла ў сацсетках.

Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Рачко паехала на тры дні ў родны Брэст, а па вяртанні не змагла адразу трапіць дадому.

"Прыязджаю ў суботу вечарам недзе каля 12-й. Спрабую ўставіць ключ — а ён не ўстаўляецца. Думаю: як цікава — тры дні таму ўстаўляўся, а цяпер ніяк. Я паклікала суседа. Кажу: "Слухай, ну, можа, я ўжо зусім дура, дапамажы, калі ласка", — апісвае яна сітуацыю.

Рачко разглядала два варыянты — нехта змяніў замок ці наліў туды суперклей. Пацвердзіўся другі. У выніку замок давялося ламаць і ставіць новы.

Прапагандыстка заяўляе, што не будзе высвятляць, хто гэта зрабіў і навошта: "Няхай так і застаецца. Проста сітуацыя цікавая. Мы размаўлялі з маімі калегамі. Яны сказалі: «Ну навошта? Проста лішнюю працу нам падкінулі".

Дар’я Рачко з'явілася на тэлеканале "Беларусь 1" улетку 2021 года, калі была яшчэ студэнткай журфака БДУ. Спачатку яна была рэпарцёрам у навінах. Нядаўна яна атрымала аўтарскую рубрыку "Рэмарка". Як і іншыя дзяржпрапагандысты, Рачко не стрымліваецца ў лексіцы: каліноўцаў яна называла "гарматным мясам", а таксама "наркаманамі ды алкаголікамі".

Прапагандыстка паскардзілася, што ў замок яе дзвярэй нехта наліў клей
Замок з дзвярэй Дар'і Рачко / фота з яе старонкі ў Інстаграме

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі