Праваабаронца Наста Лойка заявіла на судзе пра катаванні

Наста Лойка / Telegram
Наста Лойка / Telegram

Праваабаронца Наста Лойка заявіла на судзе пра катаванні. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўдарылі яе электрашокерам і пакідалі на працяглы час без вопраткі на холадзе, з-за чаго яна захварэла. У зняволенні Лойка па-ранейшаму знаходзіцца без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены. Дакладна невядома, ці дайшлі да яе перададзеныя лекі, піша @humanconstanta.

Наста Лойка за кратамі з 28 кастрычніка. За "дробнае хуліганства" яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту (восенню 2022-га яна ўжо была за кратамі 30 сутак). 14 лістапада чарговую справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. Вынікам стаў чарговы арышт тэрмінам на 15 сутак за "дробнае хуліганства"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі