Праваабаронца Наста Лойка асуджана на 15 сутак арышту
Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Праваабаронца Наста Лойка асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. І на гэты раз яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве". Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска. Разгляд адбываўся анлайн, піша @humanconstanta.
Пра затрыманне Насты Лойка стала вядома 28 кастрычніка, дома ў яе прайшоў ператрус. Сілавікі пісалі ў сваіх тг-каналах, што супраць праваабаронцы нібыта распачалі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Але афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма.
Восенню 2022-га Лойка адбывала на Акрэсціна 30 сутак адміністрацыйнага арышту. І таксама за "дробнае хуліганства" — 6 верасня яе затрымалі каля Мінгарсуда пасля працэсу над палітвязнямі- анархістамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.