Прэзідэнт Літвы забраў дзяржузнагароды ў фігурыстаў за выступ на шоу ў Расіі

Прэзідэнт Літвы забраў дзяржузнагароды ў фігурыстаў за выступ на шоу ў Расіі

Фігурысты Повілас Ванагас і Маргарыта Драбязка пазбаўленыя рыцарскіх крыжоў ордэна Вялікага князя Гедыміна. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, пра што ён паведаміў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Прычынай такога рашэня стаў удзел Ванагаса і Драбязка ў лядовым шоу ў Сочы. Яго арганізавала жонка прэс-сакратара Пуціна Таццяна Наўка

Наўседа заявіў, што свае заслугі перад Літвой фігурысты "перакрэслілі цынічным учынкам удзелу ў камерцыйным мерапрыемстве ў Сочы ў той час, як ва Украіне праліваецца кроў нявінных людзей".

Ванагас і Драбязка цяпер жывуць у Расіі. Рыцарскімі крыжамі ордэна вялікага князя Гедыміна яны былі ўзнагароджаныя ў 2000 годзе. Пазбавіць такой узнагароды можна толькі за прыніжэнне краіны ці асобы, якая ўзнагародзіла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі