Пры заходзе на пасадку рэйса Масква — Брэст у рухавік самалёта трапіла птушка

Embraer 175 вымушана замянілі на Boeing 737 / belavia.by
Пры заходзе на пасадку рэйса Масква — Брэст у рухавік самалёта Embraer 175 трапіла птушка. Ён не атрымаў бачных пашкоджанняў і ўдала прызямліўся, паведамляе ў панядзелак "Белавія". Адзначаецца, што "для забеспячэння бяспекі далейшых палётаў было прынята рашэнне зрабіць дадатковы тэхнічны агляд судна".
У выніку самалёт замянілі на Boeing 737. З-за згаданага інцыдэнту адбыліся затрымкі некалькіх рэйсаў, давялося рабіць карэкціроўку раскладу.
Затрымка кожнага з рэйсаў Брэст — Масква, Масква — Гомель, Гомель — Масква, Масква — Мінск перавысіць 4 гадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.