Прыхільнікі затрыманага блогера Ціханоўскага сабраліся ў Мінску
У Мінску на Нямізе ўвечары 6 траўня сабраліся некалькі дзясяткаў прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал "Страна для жизни"), піша "Наша Ніва".
Гэта пераважна маладыя мужчыны. Многія ўдзельнікі прыйшлі ў масках. Да іх далучыўся старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. На патрабаванне міліцыі разысціся прысутныя не рэагавалі.
Стрым з месца падзеяў зладзіў блогер з Оршы Шэры Кот, аднак відэа хутка завісла.
Анатоль Лябедзька ў Фэйсбуку паведаміў, што затрыманні прыхільнікаў Ціханоўскага адбыліся на Даўгінаўскім тракце.
Як распавядала Еўрарадыё, Ціханоўскага затрымалі 6 траўня каля Магілёва. Сам Ціханоўскі вёў стрым свайго затрымання. Блогер планаваў разам са сваімі падпісчыкамі правесці ў Бабруйску "Антыпарад".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.