Прысуд па справе Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек агучаць 17 кастрычніка
У судзе / sb.by
Прысуд па справе Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек агучаць 17 кастрычніка, паведамляюць праваабаронцы. Судовае следства па справе ўжо скончанае.
Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. З 19 верасня яго зрабілі закрытым, бо вывучаліся матэрыялы нейкага "сакрэтнага" тома.
Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.