Суд па справе Мікалая Аўтуховіча зрабілі закрытым
Мікалай Аўтуховіч / sb.by
Суд па справе Мікалая Аўтуховіча зрабілі закрытым. Пра гэта intex-press.by паведаміла жонка палітвязня Уладзіміра Гундара, які праходзіць адным з абвінавачаных. Алена Гундар кажа, што сваякоў перасталі пускаць на працэс з 19 верасня: "Сказалі, што пусцяць толькі на прысуд. Але калі ён будзе, невядома".
Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
У Гродне судзяць 12 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.