Зянковіч: план па забойстве Лукашэнкі павінен быў выканаць Аўтуховіч
Юрый Зянковіч заявіў, што перадаў Мікалаю Аўтуховічу план па забойстве Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА з суда па "змове з мэтай захопу ўлады".
Зянковіч паведаміў, што існаваў план "Цішыня", мэтай якога было забойства Лукашэнкі. Гэты план, нібыта, распрацаваў Дзяніс "Дзіс" Хофман і перадаў яго Зянковічу. А той у сваю чаргу перадаў яго Аўтуховічу, які павінен быў стаць выканаўцам.
Пры гэтым Зянковіч, адказваючы на пытанні дзяржабвінаваўцы, заявіў: "Гэтага плана нідзе няма".
Суд над "групай Аўтуховіча", якую вінавацяць па "тэрарыстычных" артыкулах, ідзе ў Гродне паралельна з судом над "змоўшчыкамі".
Таксама Зянковіч заявіў, што пры затрыманні ў яго зніклі 400 долараў.
Працэс па "справе змоўшчыкаў" праходзіць у Мінскім абласным судзе. Паводле версіі следства, пяцёра падсудных рыхтавалі сілавы пераварот у Беларусі. Праўда, з паказанняў на судзе вынікае, што ўсе іх дзеянні абмяжоўваліся гутаркамі ў інтэрнэце: не было ні канкрэтнага складу змоўшчыкаў, ні нейкіх распрацаваных планаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.