Прыёмы Памаранчовай рэвалюцыі ўжо не працуюць
Вярхоўная Рада Украіны абвінаваціла Віктара Юшчанку ў тым, што ён
падштурхоўвае краіну да прававога хаосу. Віктар Юшчанка ў сваю чаргу не
збіраецца адмяняць указ пра роспуск Рады і правядзенне датэрміновых выбараў.
Пра падзеі ў Кіеве распавядае Антон Семіжэнка: Яшчэ каля шасці тысячаў чалавек прыбылі ў чацвер у Кіеў з рэгіёнаў для
ўдзелу ў мітынгах у падтрымку кіруючай кааліцыі. Пераважная большасць з іх
прыехала арганізавана, у спецыяльна прызначаных аўтобусах і нават цягніках.
Людзі са сцягамі Партыі Рэгіёнаў, Сацыялістычнай і Камуністычнай партыяў ёсць і на Майдане Незалежнасці, і каля Цэнтрвыбаркама, і асабліва шмат — у намётавым мястэчку ў Марыінскім парку насупраць Вярхоўнай Рады.
Аднак раўнаважнай сілы з прыхільнікаў блоку Юліі Цімашэнкі і партыі “Наша Украіна” на кіеўскіх плошчах практычна няма, паколькі самі лідэры гэтых палітычных сілаў папрасілі людзей не выходзіць на вуліцы — каб пазбегнуць правакацыяў і дзеля непатрэбнасці штосьці даказваць.
Ва ўкраінскай сталіцы няма атмасферы пратэстных акцыяў 2004 г., нягледзячы на паўтарэнне палітыкамі праўладнага лагеру крокаў, якія тры гады таму рабілі арганізатары Памаранчавай рэвалюцыі.
Цяперашні стыль дзеянняў мае свае асаблівасці.
У гэты раз людзі ставяцца да ўсяго скептычна, пераважная большасць дэманстрантаў не ідэйныя: ім прапанавалі прыехаць у Кіеў, забяспечылі транспартам — яны пагадзіліся.
У гарадку перад будынкам парламенту яны жывуць па раскладзе: зранку — пераклічка, пасля — прыборка тэрыторыі, сняданак, мітынг.
Паказная рэвалюцыйнасць сітуацыі адчуваецца толькі ў парламенце і кабінеце міністраў. Віктар Януковіч звярнуўся да міжнародных пасярэднікаў з просьбаю дапамагчы ва ўрэгуляванні палітычнай сітуацыі і пацвердзіў, што ён супраць датэрміновых выбараў.
А міністр транспарту сацыяліст Мікалай Рудзькоўскі з 3 красавіка вырашыў пайсці ў адпачынак. Зараз яго часта можна пабачыць у намётавым мястэчку.
На пытанне пра тое, на якой падставе ў Кіеў едзе транспарт з дэманстрантамі, ён сказаў: "Нічога пра гэта ня ведаю". І дадаў, што гэта не яго кампетэнцыя.
Сітуацыю ў Кіеве яскрава характэрызуе інцыдэнт 5 сакавіка ў Пячорскім судзе ўкраінскй сталіцы, дзе разглядалася справа пра аднаўленне паўнамоцтваў Цэнтральнай выбарчай камісіі, адпраўленай у адстаўку ў пачатку тыдня.
Зняты з пасады прэзыдэнцкім загадам у пачатку тыдня старшыня суду Уладзімір Калеснікаў у суправаджэнні невядомых (верагодна, ахоўнікаў) трапіў у кабінет выканаўцы абавязкаў старшыні і ўзяў пячатку суду, якой скарыстаўся для афармлення дакументаў, прынесеных з сабою.
Ахова суду ў гэты момант паводзіла сябе больш, чым спакойна.
У адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта гэта назвалі захопам Пячорскага суду.
Прэм’ер-міністр з гэтай нагоды сказаў, што людзей давялі. І патлумачыў, што Калеснікаў на той момант з’яўляўся старшынём суда — яго хадайніцтва задаволенае.
Канфлікт быў вычарпаны адменай прэзідэнцкага ўказу аб прызначэнні Калеснічэнкі старшынём. Інтарэсы адпраўленага ў адстаўку складу ЦВК, з-за якога адбыўся інцыдэнт у Пячорскім судзе, лабіруюць члены парламенцкай кааліцыі пад кіраўніцтвам Віктара Януковіча.
На гэтым фоне адміністрацыі Херсонскай, Адэскай і Данецкай абласцей ужо заявілі пра падрыхтоўку да датэрміновых выбараў.
Пра тое, што выбарчая кампанія ўжо пачалася, заяўляе і Цэнтрвыбаркам.