Пуцін і Эрдаган дамовіліся аб спыненні агню ў сірыйскай правінцыі Ідліб
Уладзімір Пуцін і Таіп Эрдаган дамовіліся аб спыненні агню ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Перамовы лідараў Расіі і Турцыі працягваліся ў Маскве больш за шэсць гадзін, паведамляе ria.ru.
Міністры замежных спраў краін агучылі ўзгоднены дакумент, які прадугледжвае спыненне ўсіх баявых дзеянняў паміж сірыйскімі і турэцкімі войскамі апоўначы 6 сакавіка, стварэнне калідору бяспекі вакол трасы М-4 у Сірыі, сумеснае патруляванне з 15 сакавіка згаданай трасы расійскімі і турэцкімі вайскоўцамі.
Пуцін выказаў спадзяванне, што гэта першы крок да ўрэгулявання сітуацыі ў сірыйскай правінцыі, у якой сутыкнуліся інтарэсы Анкары і Дамаска, які мае падтрымку Масквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.