Пуцін даручыў экс-памагатаму Прыгожына фармаваць атрады для вайны ва Украіне
Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся з адным з самых высокапастаўленых экс-камандзіраў ПВК “Вагнера” Андрэем Трошавым, піша BBC.
Паводле слоў прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, цяпер Трошаў працуе ў Мінабароны РФ.
Пуцін даручыў Трошаву курыраваць добраахвотніцкія фармаванні ва Украіне.
"Вы ведаеце пытанні, якія патрэбна вырашыць загадзя, каб баявая праца ішла найлепшым і паспяховым чынам", — дадаў Пуцін.
У мінулым месяцы прэзідэнт РФ заклікаў усіх наймітаў “Вагнера” і іншых ПВК прынесці прысягу на вернасць расійскай дзяржаве. Некаторыя эксперты BBC мяркуюць, што сустрэча Пуціна з Трошавым — спроба расійскага прэзідэнта паказаць, што ён кантралюе сітуацыю і атачэнне загінулага ў авіякатастрофе Яўгена Прыгожына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.