Пяць тысяч долараў і паездку ў Кейптаўн можна выйграць, напісаўшы эсэ
Сусветны банк разам з урадам Нарвегіі праводзіць конкурс эсэ сярод людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год. Тэма – “Shaping the City of Your Dreams”. Конкурс праводзіцца ў пяты раз. Падрабязней пра яго гаворыць амбасадар Нарвегіі ў Літве Стэйнар Гіл: “Чацвёрты раз гэты конкурс праводзіўся летась. Тэма эсэ была карупцыя. У конкурсе прынялі ўдзел 2240 чалавек больш чым са 130 краінаў з усяго свету. А сёлета Сусветны банк вырашыў прыцягнуць моладзь з усяго свету паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе на тэму урбанізацыі “Shaping the City of Your Dreams”. Гэта пра тое, як моладзь бачыць свой горад у будучыні”.
У сваім эсэ трэба асвятліць тры асноўныя пытанні. Працягвае Стэйнар Гіл:
“Падумайце, у якім горадзе вы жывяце. Напрыклад, Мінск. Якія найбольшыя магчымасці і выклікі ў ім для яго жыхароў? Што павінна быць зроблена, каб ператварыць ваш горад у горад вашай мары? Якой можа быць вашая роля ў тым, каб стварыць горад вашай мары?”
Эсэ можна дасылаць да 23 сакавіка. Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.essaycompetition.org.