П'яны бацька згубіў на вуліцы сваю 5-месячную дачку (відэа)

Каляску, у якой плакала дзіця, а 4-й гадзіне раніцы на тратуары знайшоў 25-гадовы таксіст. Ён спадзяваўся, што неўзабаве вернецца маці, але ніхто не прыйшоў. Тады мужчына паведаміў праваахоўнікам.



На шчасце, стан дзяўчынкі, якой на выгляд 5-6 месяцаў, быў нармальны. Яе перадалі медыкам, якія правялі абследаванне ды яе даглядаюць. Праз некалькі гадзін праваахоўнікі знайшлі бацькоў (на здымку). Высветлілася, што ўвечары яны ўжывалі алкаголь, а пасля пасварыліся. Бацька пайшоў на вуліцу гуляць з дачкой, выпіў яшчэ спіртных напояў і не памятаў, дзе згубіў каляску.



Маці ўначы шукала мужа і дачку, але няўдала. Тады яна вярнулася дахаты і лягла спаць... Супраць гора-бацькоў распачалі крымінальную справу. Лёс дзяўчынкі вырашыць служба па справах дзяцей раённай адміністрацыі, паведамляе УНІАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі