Пётр Парашэнка мог стаць ахвярай пранкераў

Пётр Парашэнка мог стаць ахвярай пранкераў

Пётр Парашэнка мог стаць ахвярай тэлефоннага жартаўніка, які прадставіўся яму прэзідэнтам Кыргызстана. Так адрэагавалі ў Апараце прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі на паведамленні пра тэлефонныя перамовы Парашэнкі з Алмазбекам Атамбаевым, перадае УНІАН.

З абвяржэннем у кыргызскіх СМІ выступіў загадчык аддзела знешняй палітыкі ў рангу намесніка кіраўніка Апарата прэзідэнта Сапар Ісакаў. "Магчыма, украінскага лідэра хтосьці разыграў", — выказаў меркаванне чыноўнік.

Раней украінскія СМІ са спасылкай на прэс-службе прэзідэнта Украіны паведамілі пра гутарку. Падчас яе Парашэнка з Атамбаевым абмеркавалі магчымыя альтэрнатыўныя маршруты дастаўкі ўкраінскай прадукцыі ў Кыргызстан. Праблемы ўзніклі ў сувязі з тым, што Расія абмежавала транзіт украінскіх тавараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі