Раман Мянцюк будзе адбываць пакаранне ў Жодзінскай папраўчай калоніі
У Жодзінскай папраўчай калоніі будзе адбываць пакаранне Раман Мянцюк, які ў сакавіку тараніў "жывы шчыт" на трасе Мінск - Мікашэвічы. На мінулым тыдні ён быў асуджаны судом Мінскага раёна і г. Заслаўе на 5 гадоў пазбаўлення волі за парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Адвакатка Менцюка Алена Майсеня заявіла "Інтэрфаксу", што ўжо падрыхтавала касацыйную скаргу на прысуд. Яна таксама заявіла, што не мае інфармацыі, працягвае Раман Мянцюк галадоўку, ці спыніў гэтую акцыю, абвешчаную ў зале суда.